Новости проекта
С 8 марта!
С Новым годом!
С Днем учителя!
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Навіны

Як вядома, без жартаў і смеху ў нашым жыцці было б проста невыносна і бессэнсоўна! 28 сакавіка 2019 года, адзначыўся прыемнай падзеяй для школ усяго раёна, у тым ліку і Смятаніцкай СШ. Дзяцей чакаў фінал раённага сезону гульняў сярод школьных каманд КВЗ "У будучыню з усмешкай", да якога яны старанна і адказна рыхтаваліся. Гульня была праведзена весела, жыва, цікава і, вядома, прафесійна. Хочацца адзначыць вастрыню жартаў, цікавыя сцэнкі, смешныя мініяцюры і акцёрскае майстэрства, якое паказалі каманды.

29 марта 2019 в 11:03 | Крэс В. Л. | нет комментариев

16 сакавіка, суботні дзень запрасіў дзяцей на спартыўнае мерапрыемства "Мы - лепшая каманда!" Усе ўдзельнікі каманд паказалі сваю сілу, спрытнасць, хуткасць. А галоўнае - атрымалі зарад бадзёрасці і добры настрой!

15 сакавіка ў ДУА "Смятаніцкая сярэдняя школа" прайшоў справаздачна-выбарчы прафсаюзны сход. Пачаўся сход з віншавання членаў прафсаюзнага камітэта з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якая адзначыла сваё 25-годдзе. Старшыня прафсаюзнага камітэта, Барысавец І.І. выступіла з справаздачай аб рабоце прафсаюзнага камітэта за перыяд з 2014 - 2018 гг. Звярнула ўвагу на важнасць і павелічэнне членства ў прафсаюзе. Усе члены прафсаюзнай арганізацыі маюць права на абарону іх сацыяльна-працоўных правоў, прафесійных інтарэсаў. У школе створаны ўмовы для прафесійнага росту членаў калектыву, развіцця ініцыятывы і творчасці. За час існавання прафсаюзнай арганізацыі работнікі не раз пацвярджалі, што калектыў школы - згуртаваны, творчы, актыўны. У заключэнні свайго выступлення Барысавец І.І. адзначыла: "Прафсаюзны камітэт адзначыў накірункі далейшай працы. У перспектыве - новыя праекты па матывацыі ўступлення ў прафсаюз, па арганізацыі культурна-масавых і спартыўна-аздараўленчых мерапрыемстваў, па развіццю інфармацыйнай палітыкі і сацыяльнага партнёрства на ўсіх узроўнях."

7 Сакавіка прайшоў святочны канцэрт прысвечаны Дню Жанчын. На свята былі запрошаны матулі і бабулі. Дзеці чыталі вершы, спявалі песні, танцавалі і інсцэніравалі сцэнку "Тры маці". Час прайшоў весела, цікава і весела.

У суботу, 9 сакавіка ў адрас жанчын, матуль, аднакласніц прагучалі віншаванні на конкурсе вершаў сярод вучняў 5-9 класаў.