Новости проекта
С 8 марта!
С Новым годом!
С Днем учителя!
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Школьны этнаграфічны куток

Дата: 30 марта 2018 в 17:35, Обновлено 4 апреля 2018 в 18:54

<font face="Times New Roman, serif">Экскурсія ў школьны этнаграфічны куток</font>

<font face="Times New Roman, serif">Ад прадзядаў спакон вякоў,</font>

<font face="Times New Roman, serif">нам засталася спадчына...</font>

<font face="Times New Roman, serif">У </font><font face="Times New Roman, serif">2010</font><font face="Times New Roman, serif"> годзе пачаў дзейнічаць наш цэнтр краязнаўчай работы. А з цягам часу ен ператварыўся ў этнаграфічны куток, які знаходзіцца на другім паверсе школы. Усе экзэмпляры, якія знаходзяцца ў ім, былі набыты ў мясцовых жыхароў.</font>

<font face="Times New Roman, serif">Нашы продкі займаліся земляробствам, жывелагадоўляй, рыбалоўствам, бортніцтвам.</font>

<font face="Times New Roman, serif">Важнае месца сярод заняткаў жыхароў-сметанюкоў займалі народныя промыслы: ганчарства, бондарства, ткацтва, вышыванне.</font>

<font face="Times New Roman, serif">Супынюся падрабязней на ткацтве. Наша знамянітая ткачыха Паўтаран Ганна Прохараўна падаравала ткацкі станок, якому налічваецца больш за 100 гадоў. А самой майстрыцы было больш за 90 гадоў.</font>

 

<font face="Times New Roman, serif">Асноўнай сыравінай для вырабу тканіны ў беларусаў з’яўляецца лен, воўна. Яшчэ ў 2 стагоддзі да н.э. быў вядомы лён.</font>

<font face="Times New Roman, serif">Для прадзення выкарыстоўвалі прасніцу, верацяно і самапрадку.</font>

 

<font face="Times New Roman, serif">Кудзеля замацоўваліся на прасніцы. Нітку скручвалі на верацяно. Значна аблягчаў працу жанчыне калаўрот.</font>

<font face="Times New Roman, serif">У якасці фарбаў для пражы выкарыстоўвалі расліны.Чорны – рабілі з настою валошкі, адвару сырой мацярдушкі, адвару з сырой кары рабіны. Для зяленага колеру выкарыстоўвалі лісты бярозы, адвар з сырых лістоў каманішніка.</font>

<font face="Times New Roman, serif">Пасля ўсіх працэсаў апрацоўкі валакна, пачыналі з пражы ткаць палатно, дзе выкарыстоўвалі кросны і ткацкі станок.</font>

<font face="Times New Roman, serif">Ёсць і іншыя прылады, прызначаныя для ткацкай справы:</font>

<font face="Times New Roman, serif">Часалка льну;</font>

<font face="Times New Roman, serif">Матавіла – для матання нітак;</font>

<font face="Times New Roman, serif">Самапрадка – прасці ніткі;</font>

<font face="Times New Roman, serif">Трапачка – для трэпання (змякчэння льну);</font>

<font face="Times New Roman, serif">Верацяно – для накручвання ніткі;</font>

<font face="Times New Roman, serif">Кручок – для прасоўвання ніткі.</font>

<font face="Times New Roman, serif">А зараз некалькі слоў пра такі від рамяства як бондарства, якое да таго ж з’яўлялася вельмі даходным заняткам. Пазнаёмцеся з некаторымі рэчамі хатняга ўжытку:</font>

<font face="Times New Roman, serif">Дзежка (ёсць некалькі відаў дзежак) – для расчынкі цеста, або захоўвання прадуктаў харчавання (напрыклад сала, мяса);</font>

<font face="Times New Roman, serif">Маслабойка – для збівання масла;</font>

<font face="Times New Roman, serif">Бутэль – для захоўвання напіткаў;</font>

<font face="Times New Roman, serif">Керагаз – для прыгатавання ежы;</font>

<font face="Times New Roman, serif">Ліхтар;</font>

<font face="Times New Roman, serif">Ночвы – выкарыстоўваліся для прыгатавання ежы;</font>

<font face="Times New Roman, serif">Да ўзнікнення праса карысталіся пранікам для прасавання бялізны;</font>

<font face="Times New Roman, serif">Прас</font>

<font face="Times New Roman, serif">Жорнавы – для размолу зерня;</font>

<font face="Times New Roman, serif">Рубанак – для абчэсвання драўніны;</font>

<font face="Times New Roman, serif">Нажніцы для стрыжкі авечак</font>

<font face="Times New Roman, serif">Ступа – у ёй таўклі лён, кроп, каляндру;</font>

 

<font face="Times New Roman, serif">Піла – для распілоўкі драўніны;</font>

<font face="Times New Roman, serif">Бязмен – для ўзважвання прадуктаў харчавання;</font>

<font face="Times New Roman, serif">Гліняны посуд</font>

<font face="Times New Roman, serif">Усё, што падаравана нам у спадчыну ад жыхароў вескі Смятанічы мы вывучаем і беражна захоўваем...</font>

<font face="Times New Roman, serif">Мой родны кут</font>

<font face="Times New Roman, serif">Як ты мне мілы</font>

<font face="Times New Roman, serif">Забыць цябе не маю сілы....</font>

<font face="Times New Roman, serif">Гэтыя словы кажуць нам аб тым, што пачэсна ведаць сусветную гісторыю, гісторыю Рэспублікі Беларусь. А яшчэ пачэсней ведаць гісторыю свайго мілага сэрцу куточка.</font>

<font face="Times New Roman, serif">Наша школа знаходзіцца ў вёсцы Смятанічы, у Муляраўскім сельскім савеце,за 16 км на поўнач ад Петрыкава, за 3 км ад станцыі Муляраўка, 181 км на поўдзень ад Гомеля, меліярацыйныя каналы, у тым ліку канава Лукіч, на поўначы мяжуюць з лясамі. Вёска налічвае 155 гаспадарак, 352 жыхары. Нашымі продкамі не выяўлена, калі была заснавана вёска Смятанічы. Але ў царкоўнай кнізе быў зроблены запіс ад 1682г “веска Смятанічы адносіцца да Петрыкаўскай царквы”, а гэта значыць, што весцы ўжо не менш за 330 гадоў. Існуе легенда аб назве вескі. У суседняй вёсцы Людзвіноў жыў, пан Вярбіцкі, які правіў землямі нашай акругі. На месцы, дзе цяпер знаходзіцца наша веска, пан трымаў вялікі статак кароў. Гэтыя каровы пасвіліся на астраўку зямлі (на вясцовым дыялекце “востраў, які існуе і цяпер), а кругом былі балоты. На гэтым астраўку было шмат сакавітай травы, таму ад кароў было многа малака і смятаны. І калі аднойчы работнікі пана выносілі смятану з вострава па калодках, зробленных з бярвенцаў, то яны выпадкова паслізнуліся і вылілі смятану ў балоты. Яе было так многа, што вада стала белая-белая.Чутка аб гэтым здарэнні разнеслася па наваколіцы, даведаўся і пан, які пакараў вінаватых, бо ен быў, як казалі, занадта злым, жорсткім. Вось, мабыць, па гэтай прычыне веска і мае такую назву Смятанічы.</font>

<font face="Times New Roman, serif">Спачатку веска мела 7 двароў, якія размяшчаліся вакол невялікага азерца, якое называецца “Бабка” (яно і па сенняшні дзень існуе).</font>

<font face="Times New Roman, serif">У валоданні пана Вярбіцкага быў вялікі спітрзавод.</font>

<font face="Times New Roman, serif">Па пісьмовых крыніцах вядома з канца 17 стагоддзя, як сяленне ў Мазырскім павеце Мінскага ваяводства.</font>

<font face="Times New Roman, serif">Гісторыя нашай вескі насычана падзеямі, а яшчэ бол</font><font face="Times New Roman, serif">ьш</font><font face="Times New Roman, serif">, яна багата на цудоўных </font><font face="Times New Roman, serif">л</font><font face="Times New Roman, serif">юдзей.</font>

<font face="Times New Roman, serif">Шмат выпрабаванняў выпала на долю “Сметанюкоў”.</font>

<font face="Times New Roman, serif">Зараз веска уваходэіць у склад СГПС "Курытічы”.</font>

<font face="Times New Roman, serif">Дзейнічаюць лясніцтва, сярэдняя школа, фельшэрска-акушэрскі пункт, клуб, магазін. Планіровачна наша веска складаецца з 2 блізкіх да шыротнай арыентацыі вуліц, злучаных паміж сабой 3 завулкамі. Забудова двухбаковая, няшчыльныя, драўляна-цагляная сядзібнага тыпу.</font>

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.