Навіны
У суботу 12 кастрычніка самыя лепшыя шахматысты школы у актавай зале змаглі паспрачацца за званне лепшага. Па выніках правядзення жараб’еукі ўдзельікі былі падзелены на пары сярод дзяучынак і хлопчыкаў адпаведна. Гульні праходзілі па “алімпійскай “сістэме – на выбыванне. Па выніках спаборніцтва перамогу у чарговы раз святкавалі Таргонскі Іван і Есько Ганна.
Цеплым кастрычніцкім суботнім днем у школьнай спартыунай зале зноў сабраліся вучні, каб паудзельнічаць у спартландыі «Вяселыя старты». Удзельнікі падзяліліся на дзве каманды “Мінус” і “Плюс”. На працягу паўтарыгадзіннага марафону з дванаццаці эстафет вучні змагаліся за перамогу. У выніку напружанай барацьбы перамогу з мінімальным адрывам 8:7 атрымала каманда “Мінус”, удзельнікі якой былі адзначаны салодкімі падарункамі.
10 кастрычніка навучэнцы 6-ых класаў наведалі інавацыйна-адукацыйны цэнтр бяспекі жыццядзейнасці на базе ліцэя МНС г. Гомеля. Навучэнцы віртуальна пагрузіліся ў сераду, якая імітуе надзвычайную сітуацыю. Быў праведзены практычны занятак. Яны не толькі самастойна выклікалі МНС, але і тушылі пажар, праходзілі задымлены лабірынт. Усе навучанне суправаджалася гукавымі і відовішчнымі эфектамі, што выклікала цікавасць у дзяцей да навучання і сур'ёзнага выканання заданняў.
Навучанне прайшло паспяхова. Дзецям вельмі спадабалася экскурсія.
З 23.09.19 па 28.09.19 у школе прайшоў тыдзень Здароўя і спорту. На працягу тыдня з вучнямі быў праведзены шэраг мрапрыемстваў спартыўнага напрамку. Самыя лепшыя спартсмены школы у поўную моц змаглі праявіць свае здольнасці ў розных відах спорту. Але і тым, каму крышачку не пашанцавала, таксама быў дадзены шанц паверыць у свае сілы. Тыдзень прайшой вельмі цікава і з карысцю.