Навіны
15 студзеня на базе гарадской гімназіі ў рамках круглагадовай спартакіяды школьнікаў прайшлі раённыя спаборніцтвы па біятлону “Снежны снайпер”. Гонар школы на гэтых спаборніцтвах прадстаўлялі сапраўдныя аматары зімніх відаў спорту: Хаменка Яўгенія 5 кл, Бужан Яраслаў 5 кл, Стрэльнікава Вікторыя 7 кл, Кандрашонак Сяргей 8 кл, Есько Ганна 9 кл, Сяргееў Вячаслаў 9 кл, Сідарэнка Яніна 10 кл,Паўтаран Антон 11 кл. Рыхтаваў каманду да спаборніцтваў настаўнік ф/к і здароўя Шэлест П.Г.
У цяжкай і ўпартай барацьбе каманда школы заняла ганаровае трэцяе месца. У асабістым заліку Стрэльнікава Вікторыя заняла 3 месца сярод дзяўчынак 2007-2008 гадоў нараджэння. Не было роўных Паўтарану Антону, які заняў 1 месца ў асабістым заліку сярод юнакоў 2004 года нараджэння.
Віншуем настаўніка і яго вучняў з “бронзавым” п’едэсталам і жадаем далейшых спартыўных поспехаў!