Навіны
15 лютага на базе ДУА "Сярэдняя школа 2" прайшоў першы этап раённай гульні КВЗ сярод 19 школ раёна. Наша каманда "Дети Бузовой" ў саставе Таргонскай Уладзіславы, Палтарана Антона, Санца Віталя, Кандрашонак Хрысціны, Прышчэпава Святаслава годна прадставіла свой гумар і, атрымаўшы ад журы ўсе пяцёркі, прайшла ў наступны этап. Жадаем камандзе творчага настрою і перамогі!
У пятніцу 7 лютага на базе Гімназіі г.Петрыкава прайшлі раённыя спаборніцтвы па валейболу сярод юнакоў. Дзякуючы добрай падрыхтоўцы і вялікаму жаданню да перамогі, нашы хлопцы-валейбалісты не сустрэлі ніякіх перашкод на сваім шляху і па праву занялі першае месца. У складзе каманды-пераможцы былі: Паўтаран Антон, Лаўшук Дзяніс, Кавальчук Данііл, Будовіч Дзмітрый, Бульскі Максім, Міцура Андрэй, Кандрашонак Сяргей, Таргонскі Іван. Віншуем! Так трымаць!
За тыдзень былі праведзены: адкрытыя ўрокі і пазакласныя мерапрыемствы, а так жа конкурсы і выставы, канферэнцыі. Усе ребяты прымалі актыўны ўдзел.
Акцыя "Птушкі ля кармушкі"
18 студзеня, суботні дзень, запрасіў дзяцей да ўдзелу ў акцыі " Птушкі ля кармушкі", якая праходзіць у Беларусі.
Дзеці навучыліся клапаціцца аб птушках, даведаліся аб відах, якія застаюцца зімаваць у нашых краях, назіраць за імі, рабіць кармушкі. Засвоілі асноўныя правілы харчавання птушак ў зімовы час. А значыць, "Сытай птушцы мароз не страшны!"