ПРАВІЛЫ ГРЫБНОГА СЕЗОНА
З надыходам грыбнога сезону ў аператыўнай зводцы праходзіць інфармацыя аб людзях, якія згубіліся ў лесе. Захопленыя пошукам грыбоў, яны зусім забываюцца пра уласную бяспеку, не сочаць за часам, не прытрымліваюцца пэўнага накірунку і ідуць у глыбіню лесу, адкуль не могуць выбрацца самастойна. Таму ў лес варта накіроўвацца не ў адзіночку, па правераным маршруце і быць вельмі ўважлівымі.
Таксама варта памятаць, якую небяспеку для чалавека ўяўляюць змеі. У Беларусі сустракаецца гадзюка, яд якой выклікае мацнейшае атручванне арганізма. Таму, збіраючы грыбы, неабходна ўважліва глядзець па баках. Абараняюць ад пакусаў змей гумавыя або скураныя боты, тоўстыя шарсцяныя шкарпэткі.
Вялікая небяспека для людзей тоіцца ў няўменні адрозніваць прыдатныя і непрыдатныя для ежы грыбы. У Беларусі часцей за ўсё сустракаюцца выпадкі атручвання белай паганкай, якая знешне нагадвае сыраежку і шампіньён, падманнымі апенькамі, смаржкамі.
Захавае здароўе і правільнае прыгатаванне грыбоў. Іх нельга захоўваць у сырым выглядзе, нават у халадзільніку яны могуць ляжаць не больш за 2-3 дні. Гатуючы грыбы, іх варта адварваць не менш за два разы, прыкладна па 50 хвілінаў.