Правілы бяспекі на чыгунцы
Становішча па невытворчым траўматызме на Беларускай чыгунцы на сёння вельмі сумнае. Нягледзячы на праводзімую работнікамі чыгункі тлумачальную работу сярод насельніцтва. часта адбываюцца выпадкі траўматызму людзей.
Каб не стаць ахвярай падобнага няшчаснага выпадку неабходна ведаць і выконваць наступныя Правілы бяспекі на чыгуначным транспарце:
— пераходзщь чыгуначныя пуці толькі ва ўстаноўленых месцах, карыстаючыся пры гэтым пешаходнымі мастамі, переездами насціламі, а таксама ў месцах, дзе ўстаноўлены спецыяльныя ўказальнікі;
— перад пераходам пуці па пешаходным насціле неабходна пераканацца ў адсутнасці рухомага саставу. Пры набліжэнні цягніка трэба прыпыніцца, прапусціць яго і, толькі пераканаўшыся ў адсутнасці рухомага саставу па суседніх пуцях, прадоўжыць пераход;
— пераходзіць чыгуначныя пуці дазваляецца толькі пры ад-крытым шлагбауме:
— праходзіць уздоўж чыгу-начнага пуці не бліжэй за 10 метраў ад крайняй рэйкі.
Асабліва цяжкія наступствы адбываюцца пры сутыкненні цягніка з аўтатранспартам. Большасць дарожна-транспартных здарэнняў на чыгунцы — гэта наступства парушэнняў правілаў дарожнага руху. Успомнім гэтыя правілы:
— кіроўцы транспартных сродкаў могуць перасякаць чыгуначныя пуці толькі на чыгуначных пераездах, уступаючы дарогу чыгуначнаму транспартнаму сродку;
— пры пад'ездзе да чыгуначнага пераезда кіроўца павінен пераканацца ў адсутнасці цягніка, які набліжаецца, і кіравацца дарожнымі знакамі, светлафорамі, шлагбаумамі;
— пры вымушаным прыпынку транспартнага сродку на чыгуначным пераездзе кіроўца павінен высадзіць пасажыраў і прыняць меры для вызвалення пераезда. Пры магчымасці, кіроўца павінен паслаць двух чалавек уздоўж чыгуначных пуцей у абодва бакі ад пераезда на 1000 м, растлумачыўшы ім парадак падачы сігнала прыпынку машыністу цягніка, які набліжаецца (кругавыя рухі рукой).
Гэтыя правілы вельмі простыя. Але яшчэ часта сустракаюцца грамадзяне, якія іх не выконваюць. Для такіх грамадзян у Кодэксе аб адміністрацыйных парушэннях ёсць шэраг артыкулаў, па якіх наступае адміністрацыйная адказнасць у выглядзе накладання штрафу.
Помніце! Чыгунка — гэта не месца для прагулак, а зона павышанай небяспекі, і нават маленькая недарэчнасць можа абярнуцца вялікай трагедыяй.