Як дзейнічаць, калі ў доме пажар
Галоўнае — не панікаваць.
Патэлефануйце на нумар 101 і паведаміце адрас.
Па магчымасці адключыце ў памяшканні электраэнергію і выведзіце людзей з кватэры, а потым прыміце меры па ліквідацыі агню.
Калі ў вас загарэўся тэлевізар, выключыце яго і накрыйце шчыльнай тканінай.
Не пашкодзіць ведаць асноўныя прыкметы пажару, які толькі пачынаецца. Вас павінны насцярожыць незвычайныя гукі ў пячной трубе, пах газу ці гарэлай пластмасы, дрэва, гумы.
Калі своечасова не ўдалося эвакуявацца, у ахопленым агнём памяшканні рухайцеся да выхаду, нахіліўшыся ці паўзком — дым заўсёды падымаецца ўверх і канцэнтруецца ля столі.
Дыхаць у задымленым памяшканні варта праз вільготную тканіну. Ад гарачага паветра можна абараніцца, калі накінуць на сябе мокрыя коўдру ці плед.