Новости проекта
С 8 марта!
С Новым годом!
С Днем учителя!
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Бяспечныя канікулы

Дата: 28 октября 2022 в 20:11
108 просмотров

Самымі небяспечнымі па дарожных здарэннях лічацца выхадныя дні і канікулы. Напярэдадні восеньскіх канікул, 28 кастрычніка, з вучнямі 1-2 класаў ДУА "Смятаніцкая сярэдняя школа" правялі гутарку па прафілактыцы дарожна-транспартнага траўматызму "УРА! БЯСПЕЧНЫЯ КАНІКУЛЫ!" Рабяты ўспомнілі і паўтарылі правілы дарожнага руху, пагулялі ў гульню "Святлафор". Асаблівую ўвагу звярнулі на выкарыстанне дзецьмі - пешаходамі на адзенні, абутку святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак. Вучні зразумелі чаму нельга размаўляць па мабільным тэлефоне або слухаць музыку ў навушніках паблізу праезджай часткі ці на ёй. У час гутаркі дзеці прыйшлі да высновы: святлоадбівальныя элементы - важны атрыбут бяспекі на дарозе. Напрыканцы гутаркі дзецям пажадалі заўсёды быць уважлівымі на дарогах і нагадваць аб гэтым сваім бацькам.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.