Новости проекта
С 8 марта!
С Новым годом!
С Днем учителя!
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

#молодежная_экспедиция #маршрутами_памяти# маршрутами_единства #рцэкРБ Акцыя "Па крокам памяці", в. Смятанічы

Дата: 22 октября 2022 в 22:27
124 просмотра

Старшакласнікі ДУА "Смятаніцкая сярэдняя школа" разам з педагогам-арганізатарам І. І. Барысавец завяршылі свой маршрут па памятных мясцінах. У заключэнні акцыі "Па крокам памяці" вучні наведалі самае галоўнае і важнае месца амаль для кожнага жыхара в. Смятанічы - брацкую магілу ахвярам фашызму. У чэрвені 1943 г. былі расстрэляны 11 чалавек. Зняможаныя і знявечаныя палонныя выкапалі самі сабе магілу. Сталі на яе край. Кулі былі прызначаны дарослым. Прыціснутыя да матуль мёртвымі абдымкамі, дзеці жывымі былі пахаваныя ў той магіле. Прайшло шмат гадоў пасля крывавых падзей, якія адбыліся каля в. Смятанічы. А памяць людская неўміручым словам перадае жахі вайны, зламаныя лёсы, згубленыя душы.
Вучні Смятаніцкай сярэдняй школы і жыхары вёскі ніколі не забываюць тых, хто аддаў сваё жыцце, каб вызваліць нашу Радзіму ад нямецкіх захопнікаў.
Вечная памяць паўшым у гады ваеннага ліхалецця. Пашана і павага ахвярам вайны!
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.