Новости проекта
С 8 марта!
С Новым годом!
С Днем учителя!
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

#молодежная_экспедиция #маршрутами_памяти# маршрутами_единства #рцэкРБ Акцыя "Па крокам памяці" в. Міхедавічы і Бабунічы

Дата: 22 октября 2022 в 20:50, Обновлено 22 октября 2022 в 20:53
111 просмотров

Выхаванне падрастаючага пакалення немагчыма без ведання гісторыі свайго народа, яго гісторыі. У рамках Года гістарычнай памяці старшакласнікі разам з педагогам-арганізатарам І.І. Барысавец ДУА "Смятаніцкая сярэдняя школа" прымаюць актыўны ўдзел у акцыі "Па крокам памяці". Вучні самастойна праяўляюць ініцыятыву, уключаюцца ў пошукавую дзейнасць. Наступны прыпынак для вывучэння гісторыі памятных мясцін роднага краю сталі в.Міхедавічы і в.Бабунічы Петрыкаўскага раёна. У час Вялікай Айчыннай вайны ў в.Бабунічы ў 1942 г. карацелі забілі 20 жыхароў, якія пахаваны ў магіле ахвярам фашызму ў 2 км на ўсход ад вёскі ў лесе. Пры адступленні гітлераўцы поўнасцю спалілі вёску і забілі 60 жыхароў. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 132 земляка - жыхары вёсак Бабунічскага пасялковага савета. Памяць пра іх увекавечвае манумент у цэнтры вёскі. Герой в.Бабунічы - Глушко І.Н. (Балотнікаў), пра якога цікава было даведацца. Ён быў арганізатарам і кіраўніком партызанскага руху ў Быхаўскім, Магілёўскім і Петрыкаўскім раёнах. З чэрвеня 1942 года - камандзір партызанскага атрада, які дзейнічаў у Петрыкаўскім районе, а з 1943 года - камісарам 130-й партызанскай брыгады Палескай вобласці. Помнік героям Вялікай Айчыннай вайны і ахвярам фашызму знаходзіцца і ў цэнтры в.Міхедавічы.
Вечная памяць героям!
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.