Новости проекта
С 8 марта!
С Новым годом!
С Днем учителя!
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

#молодежная_экспедиция #маршрутами_памяти# маршрутами_единства #рцэкРБ Акцыя "Па крокам памяці", в. Навасёлкі

Дата: 21 октября 2022 в 20:01, Обновлено 22 октября 2022 в 19:23
101 просмотр

У год гістарычнай памяці школьны музей ДУА "Навасёлкаўская сярэдняя школа" запрасіў вучняў разам з педагогам-арганізатарам І.І. Барысавец ДУА "Смятаніцкая сярэдняя школа" на пазнаваўчую  экскурсію па гістарычных мясцінах. З цікавасцю дзеці слухалі расказ экскурсавода, настаўніка гісторыі Маліноўскай Н.Л. За шмат гадоў дзейнасці "Музей гісторыі" у школе сабраў вялікую колькасць рарытэтаў, назапасіў матэрыял па гісторыі і культуры в. Навасёлкі, Петрыкаўскага раёна і іншых куткоў нашай краіны. У музеі ёсць і шматлікія экспанаты, дзе на працягу дзесяцігоддзяў пасляваенныя пакаленні скурпулёзна збіралі сведчанні, запісвалі ўспаміны салдат, партызанаў і падпольшчыкаў, вязняў лагераў. Тут жа звярнулі ўвагу і на выставу, прысвечаную ахвярам генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Каля будынка школы наведалі Мемарыяльны комплекс "Загінуўшым і жывым" у гонар партызан і на ўшанаванне 520 землякоў, што загінулі на фронце ў партызанскай барацьбе і ад рук гітлераўскіх карнікаў. Недалёка ад яго над брацкай магілай узвышаецца стэла савецкіх воінаў і партызан, дзе пахавана 29 воінаў і партызан,  якія загінулі ў 1941-1944 гг. у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У час экскурсіі старшакласнікі прыйшлі да высновы, што толькі ведаючы гісторыю свайго народа, беларусы здольны вызначыць, што будзе карысным для грамадства ў будучыні.
Вялікі дзякуй Навасёлкаўскай школе за запрашэнне і цікавую пазнавальную экскурсію.

#молодежная_экспедиция #маршрутами_памяти# маршрутами_единства #рцэкРБ

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.