Новости проекта
С 8 марта!
С Новым годом!
С Днем учителя!
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Трудавая акция #ЗаДело

Дата: 17 сентября 2022 в 16:22, Обновлено 18 сентября 2022 в 09:22
153 просмотра

Сёння, 17 верасня, наша краіна святкуе Дзень народнага адзінства. Вучні ДУА "Смятаніцкая сярэдняя школа" адзначылі гэта свята каля помніка ў в. Людзвіноў, дзе ў час Вялікай Айчыннай вайны ў сакавіку 1943 г. спалілі жывымі ў калгасным хляву 125 мірных жыхароў. У рамках арганізацыі свята актыў старшакласнікаў і члены "Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі" прыбралі тэрыторыю каля памятнага знака ахвярам фашызма. Добраўпарадкаванне помнікаў - гэта даніна мужнасці і стойкасці пакаленням, якія прайшлі вайну. Пасля навядзення парадку прайшоў мітынг, на якім выступіла дырэктар школы Цімашышына Надзея Іванаўна. Яна расказала, што гэты дзень вярнуў нас да гістарычнай даты 17 верасня 1939 г., калі адбылася адна з найважнейшых падзей у гісторыі беларускага народа і яго дзяржаўнасці - з'яднанне Заходняй Беларусі і БССР, тэрытарыяльна аформіліся межы сучаснай суверэннай Беларусі. Гэта дата з мінулага стагоддзя нагадвае нам, хто мы і адкуль, усяляе гонар за нашу краіну і дапамагае ўсвядоміць, што мы, беларусы, - адзіны народ.
Закончыўся мітынг мінутай маўчання і ўскладаннем кветак да помніка.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.