Новости проекта
С 8 марта!
С Новым годом!
С Днем учителя!
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Гульнявая праграма "Класныя дзяўчынкі"

Дата: 4 марта 2022 в 18:30, Обновлено 14 марта 2022 в 13:36
217 просмотров

       Конкурсная праграма "Класныя дзяўчынкі" прысвечаная надыходзячаму святу - 8 сакавіка, было праведзена для вучняў пачатковых класаў. 

       Святочна упрыгожаны клас, прыбраныя хлопчыкі і чароўна прыгожыя дзяўчынкі - усё гэта стварыла па сапраўднаму святочную атмасферу! 
       Хлопчыкі пачалі мерапрыемства з чытання вершаў для сваіх выдатных дзяўчынак. Дзяўчынкі падзяліліся на каманды, а хлопчыкі з радасцю дапамагалі ім ва ўсіх канкусах. Колькі ўсяго новага і цікавага адкрылася дзецям падчас адгадваньня загадак. Напрыклад, дзеці даведаліся пра мову кветак і з задавальненне разгадалі, якія паведамленні нясуць усімі любімыя ружы, цюльпаны і іншыя кветкі. Дзеці усе разам спяваюць віншавальную песню для сваіх выдатных мам і бабуль, успамінаючы, як яны кожны дзень з цеплынёй і любоўю клапоцяцца аб сваіх выдатных дзяцях і не толькі. Столькі прыемных слоў было сказана пра нашых дарагіх жанчын і шчырых усмешак было падорана навакольным за час свята! А колькі свавольства было ў вачах хлопцаў падчас мноства самых розных конкурсаў, колькі смеху падарылі яны сваёй публіцы, прымаючы ўдзел у і цікавых і незвычайных конкурсах. У конкурсах было ўсё: спаборніцтвы, гульня, гумар, музыка, кемлівасць, кураж і вядома ж радасць! Дзеці спявалі, танцавалі, расказвалі вершы.

       У выніку ўсіх конкурсаў перамагло сяброўства, і ўсе дзяўчынкі атрымалі выдатныя медалькі за актыўны ўдзел. А галоўнае, усе ўдзельнікі атрымалі мора станоўчых эмоцый і весялосці. У канцы свята хлопцы яшчэ раз павіншавалі ўсіх дам з Восьмым сакавіка, падарылі добрыя пажаданні і прыемныя кампліменты.

      Вялікі дзякуй хочацца сказаць гледачам за гарачую падтрымку каманд-удзельніц.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.