Новости проекта
С 8 марта!
С Новым годом!
С Днем учителя!
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Паездка ў цырк

Дата: 20 декабря 2021 в 06:16, Обновлено 20 декабря 2021 в 06:21
173 просмотра

У нядзелю 19.12.2021года вучні ДУА "Смятаніцкай сярэдняй школы" наведалі Гомельскі цырк. Прадстаўленне працягвалася каля 3,5 гадзін.

Праграма называлася "Навагоднія дыферамбы, або 100 хвілін вакол смеха". У нумарах прымалі ўдзел сланы, ламы, коні, гусі, верблюды.А таксама артысты з Расіі.

          Праграма была настолькі разнастайнай, дынамічнай, артыстычнай, што ўсе наведвальнікі з вялікім захапленнем назіралі за цікавымі нумарамі. Розныя эмоцыі пражывалі нашы вучні. Былі моманты хвалявання, радасці, смеху, жартаў.
           Акрамя прадстаўлення ў дзяцей быў час паласавацца найсмачнейшым попкорнам, самім прыняць удзел у конкурсах. Вялікая колькасць маленькіх крам, давала дзецям разнастайнасць выбару пачастункаў.
            Нягледзячы на дажджлівае надвор'е, паездка атрымалася займальнай, яскравай, вясёлай. Нашы вучні атрымалі пазітыўны зарад энергіі. Можна сказаць, што сёння яны адпачылі на "поўную катушку".
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.