Новости проекта
С 8 марта!
С Новым годом!
С Днем учителя!
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Віртуальнае падарожжа ў краіну права "Ад правіл да права"

Дата: 12 декабря 2021 в 11:19
195 просмотров

Суботні дзень, 11 снежня, запрасіў вучняў ДУА "Смятаніцкая сярэдняя школа" на віртуальнае падарожжа ў краіну права "Ад правіл да права".
Правілы паводзін тлумачыць дзецям патрэбна. Але завучыць ветлівыя словы – не значыць стаць ветлівым. Трэба яшчэ навучыцца прымяняць іх да месца. Пагэтаму, трэба расказваць дзецям аб правілах паводзін на іх мове. Лепшыя памочнікі – гэта гульні, вершы, казкі, розныя інсцэніроўкі. Так, адправіўшыся ў віртуальнае падарожжа па правам, дзеці апынуліся ў зале суда. Цяжка ўяўляць розныя абставіны і жыццёвыя сітуацыі без інсцэніроўкі. У час завочнага суда дзеці абгрунтоўвалі свае адказы, пыталіся адзін аднаго, абаранялі ўчынкі сваіх герояў і даказвалі іх правы. Вучань 9 класа, "прымерыўшы" на сябе ролю суддзі, уважліва сачыў за адказамі дзяцей, слухаў праблемныя пытанні і прымаў актыўны ўдзел у іх вырашэнні. 
Кожнаму дзіцяці і падлетку неабходна ведаць свае правы, але не менш важна ведаць і выконваць свае абавязкі.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.