Новости проекта
С 8 марта!
С Новым годом!
С Днем учителя!
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Бацькоўскі сход у 11 класе

Дата: 3 декабря 2021 в 18:22
319 просмотров

3 снежня прайшоў бацькоўскі сход у 11 класе, на якім прысутнічалі вучні, законныя прадстаўнікі, класны кіраўнік. Тэма сходу: "Прафесійнае самавызначэнне выпускнікоў, падрыхтоўка да ЦТ і здачы экзаменаў".

Выконваючы абавязкі дырэктара, намеснік дырэктара па ВВР Цімашышына Надзея Іванаўна падрабязна расказала бацькам і вучням аб неабходнасці выбару далейшага жыццёвага шляху, засяродзіла ўвагу на магчымасці атрымання рабочых прафесій. Прапанавала канчаткова вызначыць установы адукацыі для далейшага навучання з мэтай своечасовай падрыхтоўкі да ўступных экзаменаў. Вялікая ўвага надавалася пытанням падрыхтоўкі да ЦТ, быў паказаны відэаролік "Здача ЦТ у РБ", раздадзены памяткі вучням па падрыхтоўцы да ЦТ. Надзея Іванаўна пазнаёміла з нарматыўна-прававымі актамі і іншымі дакументамі, якія рэгулююць пытанні арганізацыі і правядзення выпускных экзаменаў па заканчэнні навучання і выхавання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

Таксама класны кіраўнік Нікановіч Валянціна Андрэеўна правяла гутарку з бацькамі. Закранула пытанні арганізацыі вывучэння асобных прадметаў і навучанасці вучняў. Былі раздадзены памяткі законным прадстаўнікам вучняў з парадамі: "Як дапамагчы сваім дзецям справіцца са стрэсам, пры здачы экзаменаў і ЦТ".

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.