Новости проекта
С 8 марта!
С Новым годом!
С Днем учителя!
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Гутарка "Правілы бяспекі ў час восеньскіх канікул"

Дата: 29 октября 2021 в 15:27, Обновлено 29 октября 2021 в 15:44
282 просмотра

Вось і надышоў час восеньскіх канікул. З мэтай прафілактыкі супрацьпраўных паводзін і забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці сацыяльны педагог з дзецьмі 4 класа правяла ў гульнявой форме гутарку "Правілы паводзін у час восеньскіх канікул" па навучанню правілам дзеянняў у надзвычайных сітуацыях. Валянціна Мікалаеўна патлумачыла дзецям правілы паводзін на дарозе, у транспарце, у дварах, нагадала пра тое, як правільна пераходзіць праезную частку і распавяла аб недапушчальнасці выкарыстання пры гэтым мабільных тэлефонаў. На прыкладах давяла дзецям інфармацыю аб дзіцячым дарожна-транспартным траўматызме, звярнула ўвагу на правілы пажарнай і электрабяспекі. Напрыканцы гутаркі вучні атрымалі буклеты ад МНС. Цяпер чацвертакласнікі ўпэўнены, што, выконваючы правілы бяспекі, можна не толькі захаваць сваё здароўе, але, нават, і жыццё. А карысныя заняткі, гульні на свежым паветры - гэта добрая альтэрнатыва камп'ютарным гульням і прагляду тэлеперадач.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.