Новости проекта
С 8 марта!
С Новым годом!
С Днем учителя!
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Тыдзень гуманітарных дысцыплін

Дата: 22 февраля 2021 в 15:36, Обновлено 22 февраля 2021 в 20:11
161 просмотр

            З 15 па 20 лютага ў Смятаніцкай сярэдняй школе праводзіўся тыдзень гуманітарных дысцыплін.

    Прадметны тыдзень даў добрую магчымасць настаўнікам прадэманстраваць значнасць прадметаў, якія вывучаліся ў школе, а таксама з'яўляўся масавым і займальным вучнёўскім спаборніцтвам.

     Настаўнікі-прадметнікі пастараліся прыцягнуць да ўдзелу ў мерапрыемствах максімальную колькасць вучняў. Усе мерапрыемствы праводзіліся з прымяненнем ІКТ.

       У панядзелак (15.02) настаўнік беларускай мовы і літаратуры Собалевай С.Б. правяла адкрытую інфармацыйную гадзіну "Афганістан - жывая памяць" На мерапрыемстве прысутнічаў воін-інтэрнацыяналіст Бондар Міхаіл Пятровіч.

           У аўторак Корж І.М, правяла інтэлектуальную віктарыну "Свая гульня". Спаборнічалі ў віктарыне вучні 5 і 6 класаў. Перамагла ў віктарыне каманда вучняў 6 класа "Музыкі".

             Інтэлектуальны марафон "У свеце рускай мовыі літаратуры" быў падрыхтаваны Бондар С.І, і праведзены ў сераду. Вучням 7 - 8  класаў былі прапанаваны цікавыя заданні. Пераможцамі марафону сталі вучні 8 класа, каманда "Знания".

          Чацвер запомніўся вучням цікавым відовішчам. Яны сталі гледачамі інсцэніроўкі казкі "Церамок" на  нямецкай  мове.  Яе  падрыхтавалі  вучні  4  класа  пад  кіраўніцтвам  настаўніка  нямецкай  мовы  Сітніца М.І.

         Апошні дзень Тыдня завяршыўся інтэлектуальна -пазнавальнай гульнёй "Гавары са мной па беларуску". Перамагла ў гэтым спаборніцтве каманда "Асілкі". Фінальным акордам стала конкурсная праграма "Квітней, родная мова!"

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.