Новости проекта
С 8 марта!
С Новым годом!
С Днем учителя!
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

1 снежня - Сусветны дзень барацьбы са СНІДам

Дата: 2 декабря 2019 в 09:42, Обновлено 2 декабря 2019 в 16:41
442 просмотра

Сусветны дзень барацьбы са СНІДам, як вядома, адзначаецца штогод 1 снежня. Дзень гэты не праходзіць міма школьных сцен, адлюстроўваючыся ў акцыях і пазакласных мерапрыемствах, мэтай якіх з'яўляецца прафілактыка гэтага страшнага захворвання. З 27 лістапада па 2 снежня ў школе праходзілі мерапрыемствы, прысвечаныя Сусветнаму Дню барацьбы са СНІДам. Мэта мерапрыемстваў-прапаганда здаровага і бяспечнага ладу жыцця. У працэсе правядзення мерапрыемстваў вырашаліся наступныя задачы:
- інфармаванне падлеткаў і моладзі аб сітуацыі са СНІДам, прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем ВІЧ-інфіцыраваных людзей;
- прывіццё навучэнцам навыкаў здаровага ладу жыцця;
- фарміраванне грамадскай свядомасці і грамадзянскай пазіцыі падлеткаў і моладзі ў галіне забеспячэння бяспекі ад ВІЧ-інфекцыі і СНІДу.
Старт акцыі «Чырвоная стужачка» адбыўся 30 лістапада, на якой навучэнцам школы раздавалі чырвоныя стужкі, сімвал салідарнасці з тымі, каго закранула эпідэмія СНІДу асабіста, а таксама буклеты і лістоўкі па прафілактыцы ВІЧ-іфекцыі.
 
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.